Знакамітыя выпускнікі

Дата: 18 августа 2015 в 22:01, Обновлено 2 апреля 2016 в 14:07

Страница проходит модерацию...

Праект 

“Знакамітыя выпускнікі”

Імя, імя па бацьку,
прозвішча выпускніка

Прыступкі майстэрства і прызнання

Культура

“Пісаць і сэрцам, і душою

                               – такое крэда ў яе…”

https://content.schools.by/gurnov/library/SWScan000351.bmp

Нарадзілася на Клеччыне, у в. Расветная 25 жніўня 1967 г.

         У першы клас Расветненскай пачатковай школы пайшла ў 1974 г. З 1977г. пачала вучыцца ў Гурнаўскай (так мы пісалі на той час) сярэдняй школе, выпускніцай якой стала ў  чэрвені 1984г.

         Пасля была вучоба ў Нясвіжскім педагагічным вучылішчы (зараз каледж імя Я.Коласа) па спецыяльнасці настаўнік пачатковых класаў, якое скончыла ў 1987 г.

1988 -1994 гг.- студэнтка філалагічнага факультэта  БДУ імя Леніна.

Пачынала працоўную дзейнасць у Клецкім дзіцячым доме №1, затым   10 год узначальвала яслі-сад «Дзюймовачка» ў в. Даматканавічы, 8 гадоў адпрацавала настаўнікам бел.мовы і літаратуры ва УА «Даматканавіцкая ДАСШ» (ніколі не перастану адчуваць сябе педагогам!), з 2008 г. -  у прыватным сямейным бізнесе. Жыву ў г.Клецку.

Чытаць далей...     

 

 

Народная гаспадарка

“Слава тым, хто хлеб вырошчваў,

не шкадуючы працы і сіл”

https://content.schools.by/gurnov/library/SWScan000341.bmp

Нарадзіўся 31 мая 1971 года ў в.Каранеўшчына Клецкага раёна Мінскай вобласці.

У 1988 годзе закончыў Гурнаўскую сярэднюю школу Клецкага раёна. Пасля службы ў арміі, з 1992 года, застаўся працаваць у сельскай гаспадарцы.

Неаднаразова быў пераможцам раённых спаборніцтваў па сяўбе і ўборцы ўраджаю, атрымліваў раённы  пераходны кубак імя А.А.Шлапакова.

Узнагароджаны граматамі Клецкага раённага выканаўчага камітэта,  Ганаровым дыпломам Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

У 2013 годзе ўдзельнічаў у рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла, дзе ўзнагароджаны Ганаровым дыпломам за трэцяе месца ў рэспубліканскім спаборніцтве.

Двойчы занесены на Дошку гонару Клецкага раёна.

Слава вам, кто хлеб растил, не жалел трудов и сил!

Его знают в лицо практически все в районе. Вот уже несколько лет подряд фото Дмитрия Эмвальдовича Герасимовича из ГП «Племенной завод «Красная звезда» и материалы под рубрикой «Лидеры жатвы» в нашей газете публикуются постоянно. То первый намолотил 1000 тонн зерна, то – победил в очередной пятидневке, а было – признавался лучшим комбайнером в районе, получал кубок имени А.А.Шлапакова, участвовал в республиканских «Дожинках».

Читать далее...

Культура

“Упоравень з часам –

                                   і крок наперад…”

 

Нарадзілася 28 жніўня 1964 года ў вёсцы Галавачы Клецкага раёна.

З 01.09.1971 па 11.06.1979 навучалася ў Гурнаўскай сярэдняй школе.

1979 – 1983 гг. – вучоба ў Мінскім музычным вучылішчы імя Глінкі на факультэце харавога дырыжыравання.

З 1983 года працавала мастацкім кіраўніком у Клецкім раённым цэнтры культуры.

2000 – 2005 гг. – вучоба ва Універсітэце Культуры на факультэце культуралогіі.

Зараз – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Клецкага райвыканкама.

Адукацыя

“З любоўю да дзяцей…”

Нарадзілася 18 красавіка 1951 года ў в.Лецяшын Клецкага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і.

     З 1957 па 1967 год навучалася ў Гурнаўскай сярэдняй школе.  Па заканчэнні школы працягнула навучанне ў Гродненскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы (1967-1972 гады) на біёлага-хімічным факультэце. Атрымала кваліфікацыю настаўніка біялогіі і хіміі сярэдняй школы.

Чытаць далей...

Грамадскае жыццё

“Слухаць ветэрана – 

         як дакрануцца да святыні…”

https://content.schools.by/gurnov/library/SWScan000342.bmp

Нарадзіўся 22 студзеня 1917 года.

1925 год – пайшоў у 1 клас ва ўзросце 8 гадоў, скончыў 7 класў у 1932 годзе.

Як узгадвае Антон Антонавіч, любімы прадмет – матэматыка, таксама любіў і добра маляваў, расказваў вершы, некаторыя помніць і зараз.

Кастрычнік 1940 года – май 1942 года – стралок 241 будаўнічага батальёна, з 24.01.1941 года па 14.12.1941 года знаходзіўся ў Ленінградзе.  

Чытать далей...

Грамадскае жыццё

“З клопатам пра край, у якім жыву, зямлю, на якой нарадзіўся…”

   Нарадзіўся 12 лістапада 1960 года ў вёсцы Расветная Клецкага раёна.

  З 1968 года па 1978 год навучаўся ў Гурнаўскай сярэдняй школе.

  Сваю працоўную дзейнасць пачаў у верасні 1978 года ў калгасе “Сцяг Саветаў” трактарыстам.

  У красавіку 1979 года быў прызваны на службу ў рады Узброеных сіл. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Гурнаўскім сельскім савеце.

Чытать далей...

Адукацыя

“Любы вопыт

                    нясе за сабой поспех”

https://content.schools.by/gurnov/library/SWScan000352.bmp

Гады навучання ва ўстанове: 1969-1973

 

Спорт і турызм

“Дакінуць кап’ё да Лондана…”

https://content.schools.by/gurnov/library/SWScan00036.bmp

Добросить копье до Лондона

Как-то так случилось, что до Светланы Кулич в Клецком районе не появлялось спортсменок уровня национальной сборной.

Читать далее ...

 

 

Узнагароды 

 

 Актуальнасць праекта

 

         У ходзе рэалізацыі дадзенага праекта навучэнцы змогуць пазнаёміцца з гісторыяй і традыцыямі ўстановы адукацыі, жыццём і прафесіянальнымі дасягненнямі знакамітых выпускнікоў.

Рэалізацыя дадзенага праекта будзе садзейнічаць выхаванню ў навучэнцаў патрыятызму, любові і павагі да сваёй малой Радзімы, педагогаў установы адукацыі.

 Мэта праекта

         Стварэнне ва ўстанове адукацыі арганізацыйна-педагагічных умоў для развіцця сацыяльна-актыўнай і творчай інтэлектуальнай асобы навучэнцаў праз рэалізацыю праектнай дзейнасці.

 Задачы праекта

         1. Стварыць ва ўстанове адукацыі ўмовы для фарміравання ў навучэнцаў палітычнай, прававой і інфармацыйнай культуры, актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

2. Садзейнічаць захаванню і развіццю традыцый, фарміраванню станоўчага іміджа ўстановы адукацыі.

3. Фарміраваць навыкі пошукава-даследчай дзейнасці ў навучэнцаў.

4. Развіваць творчае супрацоўніцтва навучэнцаў, бацькоў, мясцовага насельніцтва і знакамітых выпускнікоў.

 Удзельнікі праекта

         Навучэнцы, педагогі, бацькі, мясцовае насельніцтва, выпускнікі ўстановы адукацыі.

 Крытэрыі для вылучэння кандыдатаў

на званне “Знакаміты выпускнік”

         Прэтэндэнтам на званне “Знакаміты выпускнік” становіцца выпускнік установы адукацыі, які мае высокія прафесійныя дасягненні ў дзяржаўнай дзейнасці, палітыцы, грамадскім жыцці, у галіне навукі, адукацыі, спорту і турызму, культуры, аховы здароўя, прамысловасці, народнай гаспадаркі.

Ініцыятыва і права вылучэння кандыдатур на званне “Знакаміты выпускнік” зацвярджаюцца рашэннем педагагічнага савета па прапанове кіраўніка ўстановы адукацыі і бацькоўскага камітэта.

План мерапрыемстваў па рэалізацыі праекта

п/п

Этапы праекта

Змест работы

Тэрмін рэалізацыі

1.

Падрыхтоўча-арганізацыйны 1. Стварэнне творчай групы па рэалізацыі праекта.

Жнівень

 2014

2. Вывучэнне матэрыялаў і дакументаў гарадскіх і раённых архіваў, музеяў, фота- і відэа-матэрыялаў з жыцця знакамітых выпускнікоў, дамашніх архіваў выпускнікоў, педагогаў і мясцовага насельніцтва.

Верасень 2014, на працягу рэалізацыі праекта

3. Састаўленне спісаў знакамітых выпускнікоў, якія ў розныя гады закончылі ўстанову адукацыі.

Верасень

2014

4. Інтэрв’ю са знакамітымі выпускнікамі.

Кастрычнік

2014

2.

Аналітычны 1. Правядзенне сацыялагічнага апытвання сярод навучэнцаў, бацькоў, педагогаў, мясцовага насельніцтва.

Кастрычнік

2014

2. Правядзенне анкетавання навучэнцаў, бацькоў, педагогаў і мясцовага насельніцтва.

Кастрычнік

2014

3.

Прэзентацыйны 1. Стварэнне і папаўненне рубрыкі “Гісторыя школы” на сайце ўстановы адукацыі.

Лістапад

2014

2. Стварэнне і папаўненне папкі “Знакамітыя выпускнікі”у школьным краязнаўчым музеі.

Лістапад 2014, на працягу рэалізацыі праекта

3. Афармленне і размяшчэнне ў фае ўстановы адукацыі стэнда “Знакамітыя выпускнікі”.

Снежань

2014

4.  Арганізацыя і правядзенне сустрэч, сумесных акцый са знакамітымі выпускнікамі.

Люты

2015,

на працягу навучальнага года

5. Стварэнне святочных выпускаў школьных газет, прэзентацый, фільмаў, прысвечаных знакамітым выпускнікам.

Сакавік – май 2015,

на працягу рэалізацыі праекта

6. Папулярызацыя жыцця і дзейнасці знакамітых выпускнікоў установы адукацыі на старонках раённай газеты, на сайце ўстановы адукацыі.

На працягу рэалізацыі праекта

Тэрміны рэалізацыі праекта

         Праект рэалізуецца ва ўстанове адукацыі з 1 верасня 2014/2015 навучальнага года (далей – пастаянна).

         Плануемыя вынікі праекта

         1. Актывізацыя дзейнасці ўстановы адукацыі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнцаў.

2. Павышэнне цікавасці ўсіх удзельнікаў праекта да гісторыі і традыцый ўстановы адукацыі.

3. Прыцягненне ў працэс рэалізацыі праекта навучэнцаў, педагогаў, бацькоў, выпускнікоў установы адукацыі, мясцовага насельніцтва.

“Знакаміты выпускнік” мае права прымаць удзел у мерапрыемствах установы адукацыі, уносіць прапановы кіраўніку ўстановы адукацыі па ўдасканаленні дзейнасці, садзейнічаць рэалізацыі праектаў у галіне адукацыі і навукі, ажыццяўляць дабрачынную дзейнасць (па ўзгадненні).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.