Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Хаю-хай, с вами Schools.by!
Официальное наименование:
Государственное учреждение образования "Гурновщинский учебно-педагогический комплекс детский сад - базовая школа Клецкого района"
Тип учреждения:
Учреждение общего среднего образования
Населенный пункт:
д. Гурновщина
Адрес:
222641, Минская обл., Клецкий р-н, д. Гурновщина, ул. Школьная, д. 32-А
Телефоны:
(93) 33-6-16 (директор)
(93) 33-6-42
(93) 33-6-84 (приёмная)
E-mail:
gurnov_sch@kletsk.edu.by

Родная школа ў Гурнаўскай вёсцы:
Светлая згадка, шчымлівы ўспамін,
Школьныя восені, зімы і вёсны -
Столькі гадоў, як адзін толькі міг...

У першы клас з газетай "Мінская праўда"

   

Тэрміны прыёму дакументаў для залічэння дзяцей у  1 клас

з 12.06.2018 па 28.08.2018.

Графік прыёму дакументаў у 1 клас

і адказных педагагічных работнікаў,

якія будуць ажыццяўляць прыём дакументаў у 1 клас

Дзяржаўнай установы адукацыі “Гурнаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - базавая школа Клецкага раёна”

№ п/п

Дзень тыдня

Час прыёму

Адказныя

1.

Панядзелак

8.00-13.00

Хаванская Н.У., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

15.00-20.00

Наумовіч А.М.,  дырэктар

2.

Аўторак

8.00-13.00

Казак С.У., настаўнік 1 класа

15.00-20.00

Хаванская Н.У., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

3.

Серада

8.00-13.00

Хаванская Н.У., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

15.00-20.00

Наумовіч А.М.,  дырэктар

4.

Чацвер

8.00-13.00

Казак С.У., настаўнік 1 класа

15.00-20.00

Хаванская Н.У., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

 

5.

Пятніца

8.00-13.00

Хаванская Н.У., намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

15.00-20.00

Наумовіч А.М.,  дырэктар

6.

Субота

8.00-13.00

Наумовіч А.М.,  дырэктар

         У выпадку адсутнасці адказнага за прыём дакументаў у 1 клас  яго абавязкі выконвае дзяжурны прадстаўнік кіраўніцтва ўстановы.

Парадак прыёму заяў ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне ўстановы адукацыі:

         заявы прымаюцца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі ў перыяд з 12.06.2018 па 28.08.2018 у час прыёму грамадзян і рэгістрыруюцца ў спецыяльна адведзенай для гэтай  мэты  кнізе рэгістрацый заяў;

         у выпадку звяртання да 12.06.2018 да кіраўніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей, якія не пражываюць у мікрараёне ўстановы, заява рэгістрыруецца як зварот грамадзяніна, на які  даецца адказ у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”.

  

Мэта работы ўстановы

на 2017/2018 навучальны год:

         Забеспячэнне якаснага навучання і выхавання з улікам індывідуальных інтэлектуальна-творчых здольнасцей кожнага навучэнца.

Задачы:

1. Садзейнічаць захаванню неабходных умоў бяспекі жыццядзейнасці, якаснага фукцыянавання здароўезберагаючага асяроддзя.

2. Працягваць работу па павышэнні ўзроўню прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз авалоданне сучаснымі адукацыйнымі тэхналогіямі.

3. Удасканальваць шляхі супрацоўніцтва з сям’ёй і іншымі сацыяльнымі інстытутамі грамадства.

4. Фарміраваць сацыяльна адаптыўную асобу вучня з актыўнай грамадзянскай і маральнай пазіцыяй, здольную да працоўнай дзейнасці і самаўдасканалення.

5. Забяспечваць умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і інфарматызацыю адукацыйнай прасторы ўстановы.

        

Накірунак

работы ўстановы  на 2017/2018 навучальны год:

                   “Краязнаўства як школа патрыятызму”


                                           Книга Беларуси XIV-XVIII веков


20 чэрвеня ў рамках рэспубліканскай акцыі "Мы памяці гэтай верныя..." прайшла аперацыя "Абеліск". Выхаванцы аздараўленчага лагера прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі каля помніка загінуўшым воінам і брацкай магілы.

19 чэрвеня ў рамках рэспубліканскай акцыі "Лета з добрай кнігай" у аздараўленчым лагеры адбылася сустрэча з Нупрэйчык Галінай Іосіфаўнай, паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. У час сустрэчы выхаванцы пазнаёміліся з творчасцю паэтэсы, атрымалі адказы на свае пытанні, зачыталі вершы Галіны Іосіфаўны.

15 чэрвеня ў рамках рэспубліканскай акцыі "Лета - пара спартыўная" выхаванцы аздараўленчага лагера прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах "Гульнявая вясёлка", якія арганізавалі і правялі работнікі Галавачскага СДК.

15 чэрвеня ў рамках Дня здароўя і спорту выхаванцы аздараўленчага лагера прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў на асфальце "Наша лета спартыўнага колеру".

13 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры быў Дзень прафесій. У рамках гэтага дня выхаванцы пабывалі на малочна-таварнай ферме аг. Галавачы КСУП “Племянны завод Чырвоная Зорка”.

12 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры прайшоў Дзень творчасці. У рамках гэтага дня Сняжана Уладзіміраўна Казак арганізавала і правяла конкурсную праграму "Спяваем разам!". Госцем мерапрыемства быў Іваней Анджэй, які падарыў музычныя нумары выхаванцам .

9 чэрвеня тры вучні 9 класа развіталіся са сваім школьным дзяцінствам, настаўнікамі, сябрамі. Цёплыя словы, шчырыя пажаданні, наказы настаўнікаў і бацькоў - усё гэта было адрасавана выпускнікам. Усім прысутным на развітанне выпускнікі падаравалі святочны вальс. Старэйшыя выхаванцы дашкольнай групы ўручылі дзевяцікласнікам на ўдачу птушку шчасця. Жадаем поспехаў у далейшым жыццеўладкаванні!

8 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Радзімічы" ў рамках рэспубліканскай акцыі "Малая радзіма: эстафета карысных спраў" здзейснілі экскурсію на вадаем агр. Галавачы "Водныя прасторы малой радзімы".

4 чэрвеня у рамках рэспубліканскай акцыі "Малая радзіма: эстафета карысных спраў" выхаванцы аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем здзейснілі экскурсію "Малая радзіма - вялікая любоў".

1 чэрвеня у рамках Міжнароднага дня абороны дзяцей сярод выхаванцаў аздараўленчага лагера быў праведзены конкурс малюнкаў на асфальце “Планета дзяцінства”.

Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.